Просмотр вакансии

Сегодня 24-04-2024 02:41
06.09.2018, 19:18

Намеснік начальніка сеткі АЗС па кліентскім сэрвісе і продажах Вакансия ЗАКРЫТА

Работодатель: Група Кампаній А-100 АЗС

Група Кампаній А-100 АЗС

Город: Минск
Занятость: Полная занятость, Полный день
Опыт работы: От 3 до 6 лет

Зона адказнасці: аказанне кліентам АЗС якаснага сэрвісу і падтрымка актыўных продажаў у міні-маркетах АЗС.

Абавязкі:

Забеспячэнне выканання планаў продажаў, маркетынгавых і збытавых акцый у сетцы АЗС (28 аб'ектаў, каля 300 чалавек персаналу);

Кантроль за арганізацыяй якаснага абслугоўвання ў сетцы АЗС, выкананнем Стандартаў А-100;

Распрацоўка і рэалізацыя імпрэз па паляпшэнні якасці абслугоўвання пакупнікоў;

Наўпросты ўдзел у адаптацыі, навучанні, ацэнцы персаналу АЗС у вобласці продажаў і сэрвісу;

Удзел у распрацоўцы навучальна-метадычных матэрыялаў для навучання.

Вымогі:

Вам уласцівыя:

Высокая асабістая кліентаарыентаванасць і жаданне стварыць выдатны сэрвіс у асобна ўзятай кампаніі і ў краіне ўвогуле :) ;

Пазітыўнасць, камунікабельнасць, уменне знаходзіць падыход да людзей;

Стрэсаўстойлівасць, уменне і гатовасць працаваць у сітуацыях шматзадачнасці і з высокай хуткасцю;

Актыўная жыццёвая пазіцыя, здаровы перфекцыянізм,

Любоў да ведаў: за апошні квартал Вы прачыталі не менш за 1 бізнес-кнігі, за год прайшлі не менш 1 навучання.

У Вас ёсць:

Досвед працы ва В2С продажах (раздроб, фастфуд, паслугі);

Досвед працы ў суправаджэнні продажаў і выкананні стандартаў працы з кліентамі;

Досвед навучання гандлёвага персаналу, арганізацыі і правядзення навучання, падавання зваротнай сувязі;

Веды метадаў кантролю якасці абслугоўвання кліентаў, досвед узаемадзеяння з дастаўнікамі паслуг "таемны пакупнік";

Досвед кіраўніцтва персаналам (планаванне, арганізацыя, каардынацыя, матывацыя, кантроль);

Досвед працы ў буйных сетках фаст-фуду (МcDonalds, BK, KFC, Starbucks, інш.) будзе перавагай.

Вы ўпэўнена валодаеце беларускай мовай і Вы падзяляеце нашыя каштоўнасці ў дачыненні да беларускай культуры.

Мы падаём:

  • кампенсацыю паліва на службовыя патрэбы, карпарацыйную мабільную сувязь;
  • шырокую праграму агульнакультурных і спартовых карпарацыйных імпрэз;
  • адмысловую праграму зніжак для супрацоўнікаў (тавары, паслугі, кафэ);
  • магчымасць рэалізацыі свайго патэнцыялу і далейшага прафесійнага развіцця.

 

Вакансия ЗАКРЫТА

Дата
23.04 24.04
USD
3.2515 3.2543
EUR
3.4633 3.4694
RUB
3.4844 3.4845
UAH
8.1718 8.191
CHF
3.5672 3.5693
GBP
4.0135 4.0226
PLN
8.013 8.0291
Минск
Утром: °C
Днем: °C
Вечером: °C
Ночью: °C

Сейчас: Скорость ветра: 5-7 м/c Атм. давление: 758 мм.рт.ст Влажность: 90%

Спецпредложения